Шыфр
413Г000413
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, пл. Леніна, 6
Датаванне
сярэдзіна ХІХ ст.
Двухпавярховы з падвалам трапецападобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Дваровы фасад вылучаны бакавым рызалітам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Раскрапаваны пілястрамі, па гарызанталі падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны прафіляваным карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны прамымі сандрыкамі. У цэнтры фасада знаходзіцца галоўны ўваход, да якога вядзе невысокі ганак. Па краях фасада размешчаны лесвіцы ў падвальныя памяшканні.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён