зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

413Г000414

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, пл. Леніна, 7

Датаванне

пачатак XIX ст.

Стыль

эклектыка

Апісанне

Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Навагрудка, на паўночна-заходнім баку былой рыначнай плошчы, цяпер пл. Леніна. Будынак № 7 мае складаную будаўнічую гісторыю. Складаецца з двух розначасовых аб'ёмаў. Участак, на якім знаходзіцца будынак, размешчаны на рагу плошчы і вул. Паштовай (гістарычная назва вуліцы - завулак Базыльянскі). Правая (паўночна-ўсходняя) частка будынка з'яўляецца больш ранняй, згадваецца ў дакументах 1810 г. як дом Камінскіх. Левая (паўднёва-заходняя) частка дома пабудавана ў 1840-я гг. У выніку пасляваеннай рэканструкцыі будынкі аб'яднаны ў адзін аб'ём, у пэўнай ступені страцілі свой гістарычны воблік, зменена іх унутраная планіроўка.

Мураваны двухпавярховы трапецападобны ў плане будынак, які складаецца з двух аб'ёмаў, аб'яднаных двухсхільным дахам. Пад будынкам маюцца падвалы, перакрытыя скляпеннямі. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад вырашаны асіметрычна, першапачатковы выгляд страчаны.