Шыфр
413Г000416
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, пл. Леніна, 10
Датаванне
п. пал. ХІХ ст.
Апісанне
Будынак пабудаваны ў другой палове 19 ст. як абутковая фабрыка. Першапачаткова быў аднапавярховы. На фатаздымку пачатку 20 ст. зафіксаваны мураваны будынак з мансардай, накрыты двухсхільным дахам. У першыя дзесяцігоддзі 20 ст. (да 1915 г.) быў надбудаваны 2-гі паверх.Затым, верагодна, у 20-30-я гады 20 ст. да дома быў прыбудаваны двухпавярховы аб'ём. Па некаторых звестках у гэты перыяд у будынку знаходзіліся кравецкая, шавецкая і шапкавая майстэрні.