зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

413Г000418

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, вул. Мінская, 1

Датаванне

1860-я гг.

Апісанне

Першапачаткова на гэтым месцы знаходзілася драўляная пабудова, якая належала езуіцкаму калегіуму. Калі быў пабудаваны мураваны будынак, дакладных звестак няма, аднак вядома, што ў 1860-я гг. будынак ужо існаваў і ў ім размяшчалася павятовае казначэйства. Будынак быў аднапавярховы, накрыты чатырохсхільным дахам. 

Мураваны аднапавярховы будынак накрыты вальмавым дахам. Сцены патанкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад вырашаны лаканічна, прарэзаны аконнымі прамавугольнымі праёмамі без ліштваў, у цэнтры дзвярны праём. Па перыметры будынка пад дахам праходзіць карніз. Да тарцовага фасада з правага боку прыбудавана невялікае памяшканне качагаркі. Тарцовы фасад з левага боку прарэзаны двума дзвярнымі праёмамі.