Будынак

Апісанне

Гісторыка-культурная каштоўнасць - будынак № 9 па вул. Янкі Купалы ў г. Віцебску двухпавярховы прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Планіровачна дом падзелены на 2 жылыя секцыі, уваход з боку двара праз вуглавую лесвічную клетку. Паводле архіўных дакументаў, дамы пад сучаснымі №№ 7 і 9 адносіліся да аднаго домаўладання. Унікальнасць гэтага будынка ў тым, што ён з'яўляецца яскравым прыкладам шэраговай забудовы Віцебска мяжы XIX - ХХ стст.