Шыфр
213Г000041_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. ХХ стст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Будынак №17 размешчны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска і ўваходзіць у склад забудовы вул. Янкі Купалы. Пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стст. у традыцыях "цаглянай" архітэктуры з чырвонай цэглы. Да нашага часу дом захаваўся амаль цалкам. Ён завяршае вуліцу і стаіць адасоблена. Дом амаль квадратны ў плане, з паўночна-заходняга боку мае мураваную прыбудову, пад якой размешчана сутарэнне. Дадзены будынак мае гістарычную і горадабудаўнічую каштоўнасць як цікавы прыклад шэраговай гарадской забудовы Віцебска мяжы XIX - ХХ стст.
Дакладная дата будаўніцтва даследуемага будынка не вядома, як i не вядома яго пачатковае функцыянальнае прызначэнне. Па архітэктурным рашэнні будынак можна аднесці да жылых дамоў. На сённяшні дзень у будынку знаходзіцца адміністрацыя "Віцебскага заалагічнага парку". На прылягаючай да яго тэррыторыі ў бок р. З. Дзвіна размешчаны вальеры з жывёламі.