Шыфр
413Г000425
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, вул. Міцкевіча 11
Датаванне
1930-я гады
Стыль
Элементы эклектыкі
Апісанне
У 1921 г. па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора заходняя частка Беларусі ўвайшла ў склад Польшчы. У тым жа 1921 г. было ўтворана Навагрудскае ваяводства з цэнтрам у Навагрудку. У склад Навагрудскага ваяводства ўваходзілі такія населеныя пункты, як Слонім, Шчучын, Валожын, Стоўбцы, Нясвіж, Баранавічы і іх ваколіцы. Для размяшчэння ваяводскіх службаў быў пабудаваны будынак ваяводскай управы. Паводле тэхпашпарта, будынак датуецца 1929 г. На вядомым плане Навагрудка, апублікаваным Жмігродзкім у 1931 г., будынак ужо пазначаны як ваяводская ўправа. Уяўленне аб першапачатковым выглядзе будынка дае нам фатаздымак 1930-х гг.