зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

413Г000426

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 13

Датаванне

1926 г.

Стыль

канструктывізм

Апісанне

Будынак быў узведзены ў 1926 г. як службовая кватэра ваяводы, у характэрным для таго часу стылі канструктывізму. Мураваны двухпавярховы з падвалам складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Выразнасць будынка дасягаецца за кошт спалучэння розных па вышыні аб'ёмаў. Дамініруе павышаны аб'ём галоўнага фасада з боку вул. Міцкевіча, вырашаны накшталт шырока рызаліта. Паўночна-заходні вугал будынка зроблены з водступам, тут цяпер размешчаны галоўны ўваход.

У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. У пасляваенны час прыстасаваны ў адміністрацыйны. Пад час апошніх рамонтаў былі ўнесены некаторыя змены ў архітэктурнае і планіровачнае рашэнне дома, у вуглавой паўночна-заходняй частцы арганізаваны новы галоўны ўваход, аднак у цэлым гістарычны воблік будынка захаваўся.