Шыфр
413Г000430
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, вул. Паштовая, 3
Датаванне
1900 г.
Стыль
Эклектыка
Аднапавярховы будынак з мансардай, у плане выцягнуты прамавугольнік. Капітальнай сцяной падзелены на 2 часткі, якія маюць самастойныя ўваходы. Галоўны (тарцовы) фасад завершаны трохвугольным франтонам, у якім два аконныя прамавугольныя праёмы мансарднага паверха і па кутах фігурныя слухавыя акенцы. Фасад чляніцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі з ліштвамі і сандрыкамі. Дзвярны праём замураваны. Завершаны фасад фрызавым арнаментальным поясам і карнізам. Вуглы будынка акцэнтаваны раскрапаванымі лапаткамі. Архітэктурныя дэталі выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён