Шыфр
413Г000431
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1929 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Паводле тэхнічнага пашпарта, будынак пабудаваны ў 1929 г. У Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей узвядзенне будынка датуецца больш шырокімі часовымі рамкамі - 1920 - 1929 гг. Магчыма, будынак фарміраваўся ў два этапы: першапачаткова быў пабудаваны заходні аб'ём будынка, а ў хуткім часе да яго была прыбудавана ўсходняя частка.
Будынак двухпавярховы на цокалі. У плане выцягнуты прамавугольнік, складаецца з 2 частак. Паштовае аддзяленне мае ўваход з боку галоўнага (тарцовага) фасада, тэхнічнае аддзяленне -- з боку дваровага фасада. Па вертыкалі галоўны фасад члянёны на 3 часткі. Цэнтральная вылучана атыкам з трыма праёмамі і лапаткамі. Лесвічная клетка з суцэльным зашкленнем. Бакавыя часткі прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на 2-ім паверсе балконы.
Будынак будаваўся як пошта. Так ён пазначаны на плане г. Навагрудка 1931 г.
У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. У якой ступені быў пашкоджаны, звестак няма. Але, улічваючы, што захаваліся драўляныя аконныя пераплёты, унутры філянговыя дзверы, агароджы лесвіц і балконаў, можна меркаваць, што пашкоджанні былі невялікія. Як сведчыць візуальнае абследаванне будынка, у пасляваенны перыяд значных яго перабудоў не адбывалася, у цэлым ён захаваў гістарычнае аблічча.