Шыфр
413Г000432
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, вул. Паштовая, 5
Датаванне
1930 г.
Двухпавярховы мураваны будынак накрыты вальмавым дахам. Пад часткай будынка існуе падвал. Сцены патынкаваныя. Па перыметры будынка праходзіць шматслойны карніз. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна. У цэнтры фасада на другім паверсе знаходзіцца балкон з металічнай агароджай. Рознавялікія аконныя праёмы без ліштваў, на першым паверсе захаваўся дэкор накшталт перамычак з замковым каменем.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён