Шыфр
413Г000433
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, вул. Паштовая, 6
Датаванне
1923 г.
Будынак №6 па вул. Паштовай уяўляе ўзор пабудоў ўтылітарнага прызначэння першай паловы XX ст. і з’яўляецца элементам гістарычнай забудовы. Мастацкая вартасць заключаецца ў тым, што забудова пл. Леніна і прылеглых да яе вуліц Замкавай і Паштовай ствараюць непаўторнае гістарычнае асяроддзе цэнтра Навагрудка. Мураваны аднапавярховы будынак прамавугольны ў плане. Фасады вырашаны плоскасна, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Цэнтральная вось сіметрыі галоўнага фасада падкрэслена прамавугольным атыкам. Па перыметры будынка праходзіць карніз.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён