зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

413Г000440

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, вул. Чырвонаармейская, 1

Датаванне

1929 г.

Стыль

мадэрнізм з рысамі акадэмічнага класіцызма

Апісанне

Будынак уяўляе сабой трохпавярховы каменны будынак з высокім цокальным паверхам, прамавугольны ў плане. У 1929 г. была пачата пабудова будынка – “Izba skarbowa”, больш вядомая жыхарам Навагрудка як будынак Польскага банка. Неабходна ўдакладніць, што больш дакладны пераклад “Izby skarbowej” – Падатковая палата. У 1939 г. – у год уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, Падатковая палата ў г. Навагрудку спыніла сваю дзейнасць, у будынку размясцілі Навагрудскае педагагічнае вучылішча. Па наяўных звестках, з 1941 па 1944 г. падчас акупацыі, у будынку №1 па вул. Чырвонаармейскай размяшчалася бальніца. 

Будынак №1 па вул. Чырвонаармейскай у гады вайны не быў разбураны. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны некаторы час у будынку быў размешчаны Лідскі дзіцячы дом, але ў тым жа – 1944 г. у будынку Падатковай палаты была адноўленая праца Навагрудскага педагагічнага вучылішча. На сёняшни дзень у будынку месціцца дзяржаўная установа адукацыі "Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі".