Шыфр
413Г000441_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, вул. Чырвонаармейская, 8
Датаванне
1935 г.
Будынак з'яўляецца прыкладам сядзібнай забудовы 1930-х гадоў, элементам гістарычнай забудовы вул. Чырвонаармейскай. У Вялікую Айчынную вайну асабняк захаваўся. У пасляваенны перыяд значных перабудоў не адбывалася. Падчас рамонтаў былі часткова заменены запаўненні ваконных і дзвярных праёмаў.
Драўляны прамавугольны ў плане будынак. Сцены ашаляваны. На галоўным фасадзе два ўваходы вырашаны порцікамі на двух калонах, якія завершаны трохвугольнымі франтонамі. Шырокія аконныя праёмы ў простых ліштвах. Па перыметры будынка праходзіць значнага вынасу карніз.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён