зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000475

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

канец ХІХ ст.

Апісанне

На  месцы дома № 2 з сярэдзіны XVIII ст. існаваў гарадскі палац Радзівілаў. Двухпавярховы будынак займаў тэрыторыю амаль усяго квартала, быў прамавугольны ў плане з вялікім унутраным дваром. У канцы XVIII ст. стан будынка вызначаўся як “ветхі”. У 1836 г. будынак згарэў падчас вялікага пажару. Аднак, згодна з пісьмовымі крыніцамі, руіны палаца існавалі яшчэ да пачатку 1880-х гадоў. На плане Нясвіжа 1897 г. на месцы будынка № 2 ўжо паказаны прадуктовы магазін. Верагодна, ён быў пабудаваны ў другой палове 1880-х – пачатку 1890-х гадоў. 

У пасляваенны перыяд да будынка магазіна з тыльнага боку па вул. Савецкай была зроблена прыбудова склада. У 1980-я гады прыбудаваны вялікі аб’ём гандлёвай залы з дапаможнымі памяшканнямі па вул. Чкалава.  

Сучаснае выкарыстанне - будынак спецыялізаваны для рознічнага гандлю (магазін).

Старонка