зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

613Г000478

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1878 г.

Стыль

эклектыка

Апісанне

Будынак, які захаваўся да нашага часу пад № 3, мяркуючы па даце на фасадзе, быў узведзены ў 1878 г. Ці былі выкарыстаны рэшткі папярэдняга дома пры яго будаўніцтве, нам не вядома.    У другой палове ХІХ ст. ён быў перабудаваны.     

У тэхнічным пашпарце на будынак датай будаўніцтва (прыёмкі ў эксплуатацыю) значыцца 1901 г. Вышэй ўжо агаворвалася, што якія-небудзь дакументальныя звесткі, якія б тычыліся будынка адсутнічаюць. Магчыма, у 1901 г. будынак быў адноўлены пасля чарговага пажару ў 1897 г.

Па звестках Л.В.Аляксеева, дом належыў Авінавіцкім. Сын уладальніка дома быў у Нясвіжы вядомым адвакатам. Улічваючы, што будынак размяшчаўся на плошчы, хутчэй за ўсё першы паверх выкарыстоўваўся пад адвакацкую кантору, другі мог быць жылым. Аўтар указвае, што разам з датай пабудовы дома змешчаны ініцыялы ўладальніка. 

У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак захаваўся. За час існавання значных перабудоў яго не адбывалася, за выключэннем замуроўкі некаторых аконных праёмаў на бакавых фасадах і прыбудоў да тыльнага фасада. Візуальна бачна, што прыбудовы да тыльнага фасада былі зроблены пазней, чым сам будынак. Асабліва гэта бачна па аднапавярховай прыбудове. Двухпавярховая прыбудова да тыльнага фасада зафіксавана ўжо на здымку 1927 г.  

У наш час будынак выкарыстоўваецца ,як цэнтр дзіцячай творчасці.

Архітэктурны стыль-эклектыка.