Шыфр
213Г000047_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХІХ - ХХ стст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Гісторыка-культурная каштоўнасць - будынак № 20 па вул. Леніна ў г. Віцебску двухпавярховы на цокальным паверсе з невялікай прыбудовай на дваровым фасадзе. Дакументальныя звесткі дазваляюць меркаваць, што дом быў пабудаваны ў першай палове 19 ст. Суседнія будынкі № 20 і №18 складалі адно домаўладанне, якое належала памешчыку Віцебскай губерні палкоўніку Адаму Магучаму. У розныя часы тут змяшчалася аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка (1886-1917 гг.), пасля муніцыпалізацыі школы горада, медыцынскія ўстановы (прыкладна ў 60-х гадах XX ст.). Будынак уяўляе сабой прыклад дарэвалюцыйнай забудовы Віцебска XIX ст.