Шыфр
213Г000047_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХХ ст. - ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак №22/16 па вул. Леніна размешчаны на тэрыторыі гістарычнай Заручаўскай слабады і ўваходзіць у ахоўную зону комплексу гістарычнай забудовы Віцебска мяжы XIX - XX стагоддзяў. Будынак пачалі ўзводзіць пасля пажару 1887 г. Дом складаецца з некалькіх аб'ёмаў, што былі ўзведзены ў розныя гады. Спачатку гэта быў 2-павярховы мураваны дом на 6 вокнаў. Прыбудовы дадатковых аб'ёмаў зроблены да яго ў 1898 і 1903 гг., пасля чаго дом набыў сучасны выгляд.
Будынак першапачаткова належаў сям'і мяшчан Позіных, потым у розныя часы тут размяшчаліся гандлёвыя лаўкі, сургучны завод, гарадское 4-класнае з рамесным класам вучылішча, мэбляваныя кватэры, што здаваліся ў наём і інш.