Шыфр
213Г000049_10
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ - пач. ХХ ст.
Будынак №74 размешчны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска і ўваходзіць у склад забудовы вул. Леніна. Пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя ў цагляным стылі як жылы дом з гандлевымі памяшканнямі. 3 поўначы будынак блакіраваны з аднапавярховым будынкам №76 па вул. Леніна, з поўдня - арганізаваны праезд на падворак. Будынак складаецца з некалькіх аб'ёмаў: асноўнага, першапачатковага аб'ёма будынка, цаглянай прыбудовы з боку дваровага фасада і драўляных прыбудоў. Кожны з аб'ёмаў мае сваю канструкцыю даху.
Дом з'яўляецца часткай комплексу будынкаў па вуліцы Леніна, прыкладам мясцовай школы цаглянай архітэктуры канца XIX - пачатку XX стагоддзяў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён