Шыфр
213Г000049_13
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец XIX- пачатак XX стагоддзяў
Стыль
Класіцызм
Будынак №82 размешчны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска і ўваходзіць у склад забудовы вуліцы Леніна. Аднапавярховы мураваны дом узведзены ў 1902 — 1903 гг., у час агульнага аднаўлення Бруднай вуліцы, якая амаль цалкам выгарэла 24 ліпеня 1901 г. Сучасны будынак №82 па вуліцы Леніна ў ацэначных кнігах Віцебскай гарадской управы на пачатак XX ст. пазначаны як нерухомая маёмасць Фішковых на Бруднай вуліцы.
Дадзены будынак мае гістарычную і горадабудаўнічую каштоўнасць як цікавы прыклад шэраговай гарадской забудовы Віцебска мяжы XIX-XX cтст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён