Шыфр
413Г000517
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1905 г.
Стыль
Мадэрн
Цагляны двухпавярховы будынак №5 па вул. Я. Купалы пабудаваны ў 1905 г. у стылі мадэрн. Займае астраўное становішча ў забудове гэтай вуліцы. Адпаведна ўчастку забудовы план дома атрымаў трапецыяпадобную канфігурацыю.
Фасады будынка маюць інтэнсіўную крапоўку і архітэктурна-дэкаратыўную апрацоўку. Арнаментальнай цаглянай кладкай дэкарыраваны ліштвы прамавугольных аконных праёмаў, карнізы з сухарыкамі, лапаткі, франтон. Франтон фігурнага абрысу, фланкіраваны вежачкамі. Тымпан прарэзаны дзвюма люкарнамі, над імі ў круглым абрамленні пазначана дата - 1905. Над галоўным уваходам навісае балкон на літых ажурных кранштэйнах.
Архітэктурна-дэкаратыўная трактоўка будынка, якая дасягаецца сродкамі майстэрскай цаглянай муроўкі, складаная канфігурацыя плана - характэрныя асаблівасці грамадзянскага будаўніцтва пачатку XX ст. Планіроўка дома зменена. Сучаснай прыбудовай злучаны з суседнім двухпавярховым будынкам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён