Шыфр
113Г000537
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1925 - 1928 гг.
Стыль
Канструктывізм з рысамі мадэрна
Дом будаваўся па праекце Мікалая Катовіча з 1925 па 1928 год. Большую частку будынка займала гасцініца "Англійская". У будынку таксама знаходзіўся рэстаран "Ritz", рэстаран-кабарэ "Парадзіз" ("Рай"), які праславілі "фундарцэткі" (дамы для танцаў) i выдатны аркестр. Таксама ў будынку знаходзілася аптэка, прадпрыемства па вырабу гатовага аддзення, мануфактурная і камісійная крамы.
У 1939 г. будынак быў нацыяналізаваны і прыстасаваны пад сямейны інтэрнат лётчыкаў. У час Вялікай Айчыннай вайны будынак не пацярпеў.
З канца 1945 года ў будынку адначасова размясціліся электратэхнікум сувязі i ўлікова-крэдытны з інтэрнатамі. А былая гасцініца (другі паверх) на некалькі дзесяцігоддзяў зноў прыняла сем'і вайскоўцаў. На першым паверсе да пачатку XXI ст. працавала цырульня, крама галантарэйных тавараў. Сёння ў будынку знаходзяцца офісы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён