зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000540

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX - пач. XX стст.

Апісанне

Будынак па вуліцы Леніна, 49 прадстаўляе сабой у плане няправільны чатырохвугольнік, які складаецца з двух частак: гістарычнай i дабудаванай. У міжваенны перыяд частку пакояў у доме займала сям'я гаспадара, частка здавалася ў арэнду. 

З прыходам савецкай улады ў 1939 годзе ў Заходнюю Беларусь будынак быў муніцыпалізаваны.

У 1951 годзе быў праведзены капітальны рамонт дома. Наступны капітальны рамонт быў праведзены ў 1964 годзе з падключэннем дома да інжынерных камунікацый.

Рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 18.09.1996 года за № 796 будынак быў пераведзены ў нежылы фонд. 

У 2002 годзе ў будынку была праведзена рэканструкцыя. Па праекту Пінскай праектна-канструктарскай майстэрні “МАРС” (архітэктар Вячорка А.Ф.) была дабудавана новая двухпавярховая з мансардным паверхам i сутарэннем частка да старой гістарычнай часткі дома па фронту вуліцы Равецкай.