зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Г000542

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1923 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Першамайскай, 6 уяўляе сабой аднапавярховае з мансардай мураванае складанае ў плане збудаванне з двухпавярховай дваровай часткай. 

На пач. ХХ ст. на месцы сучаснага будынка існавалі два асобныя будынкі, якія былі пабудаваны на месцы дамоў, якія згарэлі ў час пажару ў 1921 г. 

У час нямецкай акупацыі жыхары з гэтых будынкаў былі выселены яшчэ задоўга да ўтварэння яўрэйскага гета. Пасля вайны нікога з гаспадароў не засталося і будынкі перайшлі ў валоданне Пінскага гаркамгаса. 

Будынкі, часткова пашкоджаныя ў час вызвалення горада, былі адноўлены.

У 2001 г. будынак па вуліцы Першамайскай, 6 быў прададзены на аукцыёне прыватнай асобе. У 2004 г. па праекце інстытута “Мінскпраект ” у будынку была праведзена рэстаўрацыя, больш падобная да перабудовы з вольнай інтэрпрэтацыяй. Дом быў разабраны разам з падмуркамі і пабудаваны наноў. Яго сучасны выгляд значна адрозніваецца ад аўтэнтычнага. 

У 2008 г. будынак быў перададзены ў гаспадарчае валоданне прыватнаму гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству “МАРЦІС”.

Старонка