зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Г000545

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. ХІХ - пач. ХХ стст.

Апісанне

Драўляны будынак па вуліцы Балотнай, 51 быў пабудаваны ў 1920-я гг.

У гэтым доме ў 1930-х гг. арэндавала кватэру сям'я настаўнікаў Капусцінскіх, у якой у 1932 г. нарадзіўся Рышард Капусцінскі, вядомы гісторык і падарожнік, аўтар шматлікіх кніг. За сваё творчае жыцце Капусцінскі наведаў каля 100 краін свету на ўсіх кантынентах, атрымаў 40 дзяржаўных і міжнародных прэмій. З мноства работ на рускую мову перакладзены і надрукаваны: “Імперыя”, “Шахіншах”, “Вандраванне з Герадотам”, “Чорнае дрэва”, “Імператар”, “Лапідарыум”.

З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь у 1940 г. аднапавярховы мураваны дом з мансардай і дзве мураваныя прыбудовы былі муніцыпалізаваны. Будынак быў падзелены  на сем кватэр. 

Першы капітальны рамонт быў праведзены ў 1961 г., але тэхнічны стан будынка палепшыўся не нашмат. У 1990-я гг. жыхары дома былі адселены. Наступны капітальны рамонт быў праведзены ў 1998 г. 

На момант складання пашпарту будынак знаходзіцца ў належным тэхнічным стане і выкарыстоўваецца як жылы дом.