Шыфр
213Г000057
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец XVIII ст. - пачатак ХІХ ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак знаходзіцца ў Левабярэжным гістарычным раёне горада Віцебска па вуліцы Маякоўскага, 3. Пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя ў стылі класіцызму як жылы дом. Прамавугольны ў плане, заходнім і ўсходнім тарцамі далучаецца да другіх дамоў, ствараючы адзіны фронт забудовы. Канструкцыйна - планіровачную схему яго складаюць тры падоўжаныя капітальныя сцяны, у бакавых частках знаходзяцца лесвічныя клеткі са скразным праходам, а ў цэнтральнай - арачны праезд.
Да кастрычніцкай рэвалюцыі будынак належаў Шнэерсону Р.А. Тут размяшчалася друкарня “Энергія”. Пасля рэвалюцыі выкарыстоўваўся як жылы. Сёння тут знаходзяцца адміністрацыйныя памяшканні і інтэрнэт-клуб.