зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000589

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

канец ХІХ ст.

Апісанне

Будынак размешчаны на галоўнай і старажытнай магістралі горада. Да 1919 г. вуліца называлася Быхаўскай. 

Паводле архітэктурных асаблівасцяў будынак можна датаваць канцом ХІХ - пачаткам ХХ стст. Па звестках мясцовага краязнаўцы В. Паладзенкі, будынак належаў купцу Б. Беленькаму. На першым паверсе дома знаходзіліся мэблевы магазін, мануфактурных і галантарэйных тавараў. На другім паверсе існаваў рэстаран. 

У 1921 г. будынак быў муніцыпалізаваны. Згодна ведамасцям 1926 г., на першым паверсе дома былі лаўкі і майстэрня, на другім - казарма з 8 жылых пакояў. Электрычнае асвятленне ў доме адсутнічала, у двары стаяла водазаборная будка. Пасля 1926 г. першы паверх будынка прыстасавалі пад пякарню, на другім размясціліся міліцыя і бібліятэка. У 1930-я гг. будынак перадалі пад майстэрні ткацкай, абутковай і шавецкай арцеляў. У гады нямецкай акупацыі 1941 - 1944 гг. будынак атрымаў значныя пашкоджанні. У пачатку 1950-х гг. дом адрамантавалі і прыстасавалі пад жыллё. 

Старонка