зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000059_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Пакроўская, 8

Датаванне

кан. XIX - пач. XX стст.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Будынкі па вул. Пакроўскай, №8 і № 6 разам з супрацьлеглым домам № 5 задаюць гістарычную шырыню вуліцы Пакроўскай у 6 сажняў. Будынак з'яўляецца прыкладам “цаглянай архітэктуры” канца XIX - пачатку XX ст. Будынкі ўсёй забудовы перабудоўваліся. Найбольш значныя змены адбыліся пасля Вялікай Айчыннай вайны: выкананы розныя па канфігурацыі і аб'ёме прыбудовы, рэканструяваны інтэр'еры, атынкаваны чырвона-цагляныя сцены будынкаў. У даследуемым будынку верагодна у гэты час з’явілася частковая надбудова другога паверха. З лютага 1984 г. у будынку размяшчаецца бібліятэка імя Я. Купалы.