Шыфр
213Г000059_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Будынак № 12 па вул. Пакроўская размешчаны ў гістарычна сфарміраванай Задзвінскай частцы горада, якая ўваходзіць у склад комплекснага помніка гісторыі, горадабудаўніцтва і архітэктуры - гістарычнага цэнтра г. Віцебска. Паводле архіўнага дакумента, участак на рагу вул. Пакроўскай і Папярочна-Іллінскай у канцы 19 - пачатку 20 ст. належаў М. Чашніку. Сёння гэта двухпавярховы прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам будынак. Есць замураваныя аконныя праёмы.
Будынак з'яўляецца яскравым прыкладам мясцовай школы цаглянай архітэктуры Віцебска.