Шыфр
411Е000002_1-1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1874 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак па вул. Ажэшкі № 28 быў пабудаваны ў 1874 г. У свой час гэта быў дом Хаіма Рама, з’езд міравых суддзяў, павятовае паліцэйскае ўпраўленне.
Будынак - тыповы даходны дом. Двухпавярховы складаны ў плане будынак мае асіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю: складаецца з Т-падобнага аб'ёма па вул. Ажэшкі і Г-падобнага ў плане аб'ёма па вул. Акадэмічнай. Галоўны фасад корпуса па вул. Ажэшкі тынкаваны. Мае асіметрычную кампазіцыю. Да ўсходняга краю фасада змешчаны прамавугольны праём былога праезда ва ўнутраны двор. Вароты ажурныя металічныя. Вуглавая частка будынка на перакрыжаванні вуліц скошана, акцэнтавана высокім ганкам і балконам з ажурнай агароджай. Захаваліся фрагменты міжпаверхавай і падаконных паяскоў цягі. Завершаны фасад карнізам. У цэнтры фасада балкон з ажурнай агароджай на такіх жа кансолях.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён