Шыфр
213Г000626_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Еўфрасінні Полацкай, 1
Датаванне
кан. XIX ст. - пач. XX ст.
Стыль
мясцовая будаўнічая традыцыя з выкарыстаннем спрошчаных дэкаратыўных форм
Апісанне
Двухпавярховы мураваны будынак узведзены да 1910 г. у стылі, характэрным для пачатку стагоддзя. Аўтар праекта невядомы. Да 1916 г. належаў Полацкаму кадэцкаму корпусу. Вядома, што ў 1910 г. у доме жыў і працаваў урач А.І. Арлоў. У 1980-я гады тут размяшчалася домакіраўніцтва. Будынак захаваўся да нашага часу з нязначнымі стратамі першапачатковага выгляду. Закладзены шэраг аконных праёмаў, страчаны балкон на галоўным фасадзе, зменена колеравае рашэнне. Захаваўся каваны казырок над галоўным уваходам і часткова каваны казырок над выхадам у двор. Цікавасць уяўляюць каваныя лесвічныя агароджы.