зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

будынак

Шыфр

213Г000626_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Еўфрасінні Полацкай, 5

Апісанне

Дакладная дата будаўніцтва дома № 5 па вул. Е. Полацкай нам не вядома. На думку даследчыкаў, будынак мог быць пабудаваны ў канцы 19 ст., найбольш верагодна, як жылы дом. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак ацалеў. Візуальнае даследаванне сучаснага стану будынка сведчыць, што за гады існавання значных перабудоў не адбывалася. Будынак двухпавярховы прамавугольны ў плане накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад вырашаны асіметрычна. Вуглы дома, а таксама галоўны ўваход акцэнтаваны лапаткамі. Плоскасць сцяны чляніцца лучковымі аконнымі праёмамі: на першым паверсе ў ліштвах з прамымі сандрыкамі, на другім - у ліштвах з замковымі камнямі і дэкарыраваннымі падаконнымі нішамі. Аконныя праёмы на дваровым і тарцовым фасадах аформлены лучковымі перамычкамі. Гарызантальна будынак падзелены міжпаверхавай цягай. Па перыметры будынка праходзіць карніз.