Шыфр
213Г000631_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ - пач. ХХ стст.
Двухпавярховы дом, трапецападобны ў плане. Накрыты двухсхільным дахам. Першапачатковы выгляд часткова страчаны. У выніку рамонтаў былі прарэзаны новыя аконныя праёмы і часкова закладзены старыя. На галоўным фасадзе захаваліся рэшткі аконных абрамленняў лучковых аконных праёмаў другога паверха, трохвугольныя прафіляваныя сандрыкі, падаконныя нішы, лапаткі. Паверхі падзелены міжпаверхавай цягай з сухарыкамі. На першым паверсе дэкор страчаны. Завершаны фасад карнізам з сухарыкамі. Тыльны фасад падзелены міжпаверхавай цягай з сухарыкамі, завершаны карнізам з сухарыкамі. аконныя праёмы зменены, без дэкору. Тарцовыя фасады плоскія, глухія, толькі на першых паверхах прабіты па аднаму праёму. На тарцовым паўднёвым фасадзе захаваўся карніз са ступеньчатымі сухарыкамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён