зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000064

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

Канец ХІХ ст. - пачатак ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак № 5а па вул. Імя газеты "Правда", з'яўляецца асабняком гарадскога тыпу ў стылі эклектыкі, які да рэвалюцыі належаў віцебскаму купцу Левінсану. Пабудаваны на мяжы XIX-XX  стст. у эклектычным стыле, жылыя верхнія паверхі і гандлёвыя памяшканні, размешчаныя на ніжніх і сутарэнных паверхах. Двухпавярховы будынак, вуглавая частка зрэзана, акцэнтавана трохвугольным франтонам і балконам. З часоў Першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі, нацыяналізаваны будынак быў заняты рознымі воінскімі часцямі, штабам 69 батальёна і каравульным батальёнам. З 01.11.1922 па 10.01.1923 у будынку размяшчалася школа міліцыянераў, а затым - віцебскі губернскі крымінальны вышук. З 1999 г. перададзены на баланс Віцебскага дзяржаўнага аптова-рознічнага прадпрыемства "Белсаюздрук". 

Будынак з'яўляецца прыкладам грамадзянскай забудовы Віцебска другой паловы XIX  - пачатку XX  ст.

Старонка