Шыфр
712Г000066
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1947 - 1952 гг.
Праект забудовы двух кварталаў, якія ўтвараюць ансамбль Прывакзальнай плошчы - так званыя "Вароты Мінска", быў распрацаваны яшчэ ў 1939 г. і пачаў часткова ажыццяўляцца ўжо ў 1940-41 гадах. Кіраўніком групы праектыроўшчыкаў быў архітэктар Б. А. Рубаненка. У 1941-44 гг. існаваўшая на той перыяд забудова кварталаў, прылеглых да Прывакзальнай плошчы, была разбураная і спаленая, як і будынак вакзала. У 1947 г. працы па ажыццяўленні праекта ансамблевай забудовы Прывакзальнай плошчы былі адноўленыя. Аўтарамі праекта планіроўкі раёна ў цэлым (больш 10 кварталаў, размешчаных паміж Прывакзальнай плошчай, вуліцай Свярдлова і вуліцай Валадарскага - праект рэалізаваны толькі часткова), а таксама цэнтральных будынкаў ансамбля якія складаюць забудову Прывакзальнай плошчы, былі архітэктар Б. А. Рубаненка (кіраўнік групы), Л. Галубоўскі і А.Карабельнікаў. Аб'ёмна прасторавая кампазiцыя складаецца з падоўжанага пяцiпавярховага крыла i адзiнаццацiпавярховай вуглавой вежы. На першых паверхах размешчаны магазіны, кафэ, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання. Фасады крылаў маюць на ўзроўні 4-га паверха стужку балконаў, шэраг магутных пілонаў, 2 праезныя аркі. 1-ы паверх вежаў вылучаны вялікімі арачнымі аконнымі праёмамі. Будынак упрыгожаны арнаментальнымі рэльефамі, картушамі, па вуглах пінаклямі. Вежа мае двух'ярусную форму. Іх рытміку ствараюць лоджыі, разнастайныя аконныя праёмы, пілястры.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён