Шыфр
413Г000661_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1898 г.
Будынак двухпавярховы з сутарэннямi прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. У цэнтры будынка размешчана праезная арка, над якой навісае балкон на фігурных кранштэйнах і з металічнай ажурнай агароджай. У матэрыялах інвентарызацыі 1910 г. дом характарызаваўся як новы мураваны двухпавярховы з падвалам крыты жалезам. У доме размяшчаўся гатэль на 8 нумароў, кантора, некалькі крамаў, жылыя кватэры. У 1924 г. існаваўшы тут гатэль "Коўна" налічваў 6 нумароў. Акрамя таго ў доме існавалі 2 харчовыя крамы, цырульня, сталярная, слясарная, шавецкая майстэрні, пякарня.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён