Шыфр
413Г000661_15
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1890 г.
Будынак двухпавярховы з сутарэннямi накрыты двухсхiльным дахам. Складаецца з некалькіх аб'ёмаў, якія ўтвараюць блізкую да літары П форму плана. Фасады патынкаваныя. Асноўны аб'ём размешчаны па лініі вуліцы. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам з сухарыкамі. Сцяна першага паверха прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з прамымі сандрыкамі. Асіметрычна ва ўсходняй частцы будынка размешчаны арачны праезд, акцэнтаваны замковым каменем. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі з замковым каменем, падаконнымі геаметрычнага арнаменту філёнгамі. Сіметрычна размешчаны два балконы з літымі агароджамі, пад балконам з заходняга боку захаваліся фігурныя кранштэйны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён