Шыфр
413Г000661_18
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1870 г.
На плане Гродна 1753 г., пляц на якім месціцца дом № 22 па сучаснай вуліцы К. Маркса, пазначаны, як маёмасць брыгітак, і тут адлюстраваны драўляны дом.
Падобны вялікі драўляны дом захоўваецца на планах г. Гродна 1795 г., 1824 г., 1831-1833 гг. Па архіўных дакументах 1886 г. на пляцы мясціўся драўляны з мезанінам дом, два флігелі з падваламі і 2 гаспадарчыя будынкі.
Згодна з Інвентаром 1910 г., на пляцы мясціліся: мураваны двухпавярховы дом з мезанінам, накрыты бляхай, у сярэднім стане; мураваны, накрыты дахоўкай, аднапавярховы хлеў у сярэднім стане; склеп у сярэднім стане і фруктовы сад. У доме здаваліся кватэры і знаходзіліся камеры гарадскога суда. Паколькі стан будынкаў адзначаны, як сярэдні, можна меркаваць, што мураваны дом быў пабудаваны на мяжы 80-х і 90-х гг. ХІХ ст. У міжваенны час у доме жылі гандляры, цырульнік, фармацэўт, размяшчаліся цырульня і харчовая крама.
На плане Гродна 1931-1933 гг. на пляцы дома № 22 ўжо не паказаны гаспадарчыя пабудовы. Дабудова трэцяга паверха магла адбыцца пачынаючы ад 30-х гг. ХХ ст. і пазней. Дакладных звестак не захавалася.
Сёння дом уяўляе сабой трохпавярховую камяніцу, два фасады якога выходзяць на вуліцы К. Маркса і Маладзёжную. Будынак з'яўляецца прыкладам прэзентатыўнага жылога дома на адной з галоўных магістраляў і гандлёвых вуліц Гродна.