зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

413Г000661_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. К. Маркса, 6 (вул. Гараднічанская, 42/1)

Датаванне

1873 г.

Апісанне

Будынак двухпавярховы з сутарэннямi i мансардай, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя, вырашаны лаканічна. Галоўны фасад у цэнтры і па баках крапаваны руставанымі лапаткамі. Гарызантальна фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе без дэкору, на другім -- падкрэслены падаконнымі карнізнымі паяскамі і дэкарыраваны прамымі сандрыкамі. Сіметрычна размешчаны два балконы на фігурных кранштэйнах. З усходняга боку фасада захавалася ажурная каваная агароджа балкона. Дваровы фасад раней быў нетынкаваны, пафарбаваны па цэгле. У выніку апошняга рамонта патынкаваны. Фасадная сцяна члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі (да патынкоўкі былі бачны клінчатыя перамычкі). Фасад падзелены цягай, завершаны карнізным паяском. На тарцовым фасадзе па вул. Гараднічанскай бачны сляды замуроўкі аконных праёмаў. Фасад завершаны трохвугольным франтонам, утвораным схіламі даху. У тымпане франтона вокны мансарднага паверха.Унутры захаваліся лесвіцы з літымі агароджамі і з драўляных балясін, кафляныя печы.