Шыфр
413Г000661_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. К. Маркса, 9
Датаванне
1904
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Пабудаваны ў 1904 годзе. Эклектыка. Будынак двухпавярховы з сутарэннямi прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Асіметрычнасць галоўнаму фасаду надае змешчаны да левага краю праезд у двор. Паверхі падзелены цягай. Фасадная сцяна першага паверха гладкая, прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ў цэнтры дзвярным праёмам, дэкор страчаны. На другім паверсе ў цэнтры размешчан балкон на фігурных кранштэйнах і з літой ажурнай агароджай. Дзвярны праём балкона дэкарыраваны ліштвай з філянговым фрызам і сандрыкам. Прамавугольныя аконныя праёмы (другія праёмы ад балкона шырэйшыя) падкрэслены падаконнымі карнізнымі паяскамі і філёнгамі, акцэнтаваны прамымі сандрыкамі. З левага боку адзін сандрык страчаны. Назіраецца некаторае несупадзенне сандрыкаў, праёмаў і філёнак, што сведчыць аб пераробках аконных праёмаў. Завершаны фасад карнізам.