Шыфр
413Г000661_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1861 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак двухпавярховы з сутарэннямi ў плане блізкі да літары П накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад асіметрычнай кампазіцыі. Галоўны фасад асіметрычнай кампазіцыі. Паверхі падзелены цягай. Сцяна першага паверха апрацавана рустам, члянёна прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі без ліштваў, прарэзана аркай праезда, змешчанай ва ўсходнюю частку будынка. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з прамымі сандрыкамі і падаконнымі філёнгамі. Сіметрычна былі размешчаны балконы на фігурных кранштэйнах з літымі ажурнымі агароджамі, захаваўся адзін балкон з усходняга краю, два балконы страчаны, кранштэйны захаваліся. Завершаны фасад карнізам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён