Шыфр
413Г000661_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1890 - 1900 гг.
Апісанне
Будынак па вул. К. Маркса № 12 — дом Канстанціна Тарасевіча, памешчыка, якому належала сядзіба Гнезна (Ваўкавыскі павет). Пабудаваны ў 1890, 1900 гг. у стылі эклектыка. Згодна з інвентарным вопісам нерухомай маёмасці за 1910-1912 гг. новы дом быў каменны, двухпавярховы, з мезанінам і флігелем, дах быў накрыты жалезам. На 1924 год стан будынка зафіксаваны як сярэдні, дах накрыты жалезам, будынак агароджаны. На 1-м паверсе будынка і ў флігелі размешчаны цырульня, аптэчная крама Отавіча, магазіны музычных інструментаў, каўбасных вырабаў, магазін агародніны, майстэрні.
На сённяшні дзень будынак двухпавярховы з мансардай Г-падобны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай. Сцяна першага паверха члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў абрамленнях з падаконнымі карнізнымі паяскамі. З усходняга краю фасада адзін праём замураваны. У цэнтры зроблены дзвярны праём з прастасаваннем памяшканняў пад магазін. Фасад узбагачаны ажурнымі агароджамі 2-х балконаў. Завершаны фасад карнізам.