Шыфр
412Г000665_18
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1897 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак па вул. Савецкай № 28 — гатэль Лейбы Фэдэра, гатэль “Камерцыйны”, “Гандлёвы”, кавярня Юзэфа Катоўскага, рэстаран “Беласток”. Год пабудовы — 1897 (па іншых звестках — 1901). Прыкладна з 1907 г. тут працавала кавярня Алцера Хазана.
Будынак трохпавярховы, асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, у плане блізкі да літары П. Накрыты вальмавым дахам. Фасады атынкаваныя. Вуглавая частка на перакрыжаванні вуліц зрэзана.