Шыфр
213Г000070_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец ХІХ - пачатак ХХ стагоддзяў
Стыль
Эклектыка
Будынак № 6 уваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - забудовы вул. Савецкай Арміі, якая знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра г. Віцебска. Узведзены на мяжы ХІХ - ХХ стст. у эклектычным стылі як жылы дом. Будынак № 6 складаецца з трох аб'ёмаў, якія першапачаткова, хутчэй за ўсё, адносіліся да розных домаўладанняў. Паўночна-заходняя частка складалася з двух аб'ёмаў, аб'яднаных аркай праезда, адносілася да аднаго домаўладання. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1949 г. дамы былі адноўлены і аб'яднаны ў адзін аб'ём. Пры гэтым была замуравана праезная арка i замест яе, з боку галоўнага фасада, арганізаваны ўваход у аптэку, з тыльнага боку - памяшканне.
Будынак уяўляе сабой прыклад грамадзянскай шэраговай забудовы канца XIX - пач. ХХ стагоддзяў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён