Шыфр
213Г000070_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец ХІХ ст.
Апісанне
Будынак №8 размешчны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска і ўваходзіць у склад забудовы вул. Савецкай Арміі, якая знаходзіцца ў Чыгуначным раёне г. Віцебска, недалёка ад чыгуначнага вакзала каля былога Елагскага акведука. З дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці ўстаноўлена, што дамы пад нумарамі 8 і 10 адносіліся ў XIX ст. да аднаго домаўладання. Будынак узведзены ў канцы XIX ст. як жылы дом з патачнай ўстановай Кагана Айзіка Ельевіча на першым паверсе, якая працавала да другой паловы 1920 г. і вырабляла яблычнае і журавінавае павідла. Пасля вайны тут была макаронная фабрыка (з 1946 г.)