Шыфр
213Г000070_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец XIX ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак №10 размешчны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска і ўваходзіць у склад забудовы вул. Савецкай Арміі, якая знаходзіцца ў Чыгуначным раёне г. Віцебска, недалёка ад чыгуначнага вакзала каля былога Елагскага акведука. З дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці ўстаноўлена, што дамы пад нумарамі 10 і 8 адносіліся ў XIX ст. да аднаго домаўладання, якое належала Кагану Айзіку Ельевічу. Будынак узведзены ў канцы XIX ст. як гандлёвы. Пасля вайны тут была макаронная фабрыка (з 1946 г.).
Гістарычная каштоўнасць дадзенай пабудовы заключаецца ў тым, што яна з'яўляецца прыкладам гандлёвай забудовы канца XIX ст. і размяшчалася паблізу Полацкай плошчы, якая была ў свой час адной з гандлёвых плошчаў у 3-й частцы горада. Падобнага роду помнікаў у захаваным гарадскім асяроддзі Віцебска, асабліва ў цэнтральнай частцы, практычна не захавалася.