зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000719_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Апісанне

Цагляны аднапавярховы дом № 28 па вул. Леніна - тыповы прадстаўнік так званай ваеннай архітэктуры пачатку XX ст. Дом будаваўся як казарменны будынак, прызначаўся для пражывання чатырох сямейных афіцэраў рускай імператарскай арміі. 

У архіўнай справе на будынак № 28 год пабудовы пазначаны як 1926. Але ўскосныя дадзеныя называюць дату 1902 г. Магчыма, 1926 г. - год рэканструкцыі ці капітальнай перабудовы будынка, што нярэдка прыраўноўвалася да новага будаўніцтва.

Аб выкарыстанні будынка у перыяд 1921-1939 гг. звесткі адсутнічаюць. Пасля ўсталявання ў горадзе савецкай улады дом быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся як камунальны шматкватэрны жылы дом.