зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000738

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1920-я гг.

Апісанне

Будынак па вуліцы Кірава, 22 складаецца з двух зблакіраваных паміж сабой будынкаў. Дакладнай даты будаўніцтва ў архіўных крыніцах не выяўлена. Вядома, што на пачатку XX стагоддзя будынак ужо быў пабудаваны. 

У 1920 - 1930-я гг. будынак арандавала Міністэрства асветы і рэлігійных вызнанняў пад пачатковую школу № 4. Частку будынка займала цырульня Гітэльмана. 

З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь будынак быў муніцыпалізаваны. Па некаторых звестках с 1939 па 1941 год будынак займаў Народны Камісарыят Унутраных Спраў. Пасля рамоту ў 1942 годзе ў будынку размяшчаліся нямецкія ваенныя ўлады. З 1945 года ў ім зноў знаходзілася школа № 4 з бібліятэкай, частку будынка займаў Пінскі абласны аддзел народнай адукацыі. У далейшым будынак быў заняты пад вячэрнюю школу № 2, а затым пад зменную школу № 1 Пінскага аддзела народнай адукацыі. 

У 2007 г. будынак перададзены на баланс КУП Пінскай праектна - канструктарскай майстэрні “МАРС”.