зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000074_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Савецкая, 19

Апісанне

Будынак па вул. Савецкая № 19 двухпавярховы з мансардным паверхам, прамавугольны ў плане. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю, вылучаецца багаццем дэкаратыўнага аздаблення. Паверхі маюць сваё асаблівае архітэктурна-мастацкае вырашэнне. Сцяна першага паверха апрацавана масіўным рустам выразнага малюнка. Аконныя праёмы прамавугольныя і ў рызалітах арачныя, завершаныя аб'ёмнымі замковымі камянямі. Другі паверх вырашаны больш урачыста. Высокія арачныя вокны абрамлены тонкімі пілястрамі і архівольтамі з замковымі камнямі.