зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000756

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын, вул. Піянерская, 4

Датаванне

Пачатак XX ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Час узнікнення помніка архітэктуры - цаглянага будынка па вул. Піянерскай вызначыць цяжка. Дакладных звестак пра будынак няма. Кім пабудаваны і каму належыў дакладна невядома. Па адной версіі - гэта жылы дом уладальніка шклозавода І.М. Мерліса, па другой - у ім знаходзіўся Зарэчна-Талачынскі пазямельны банк. У пачатку ХХ стагоддзя яўрэйскае насельніцтва Талачына складала больш за 70%. У Талачыне дзейнічалі: каталіцкая царква, стары манастыр базыльян, дзве пачатковыя трохгадовыя дзяржаўныя школы, паштова-тэлеграфная станцыя, аптэка, бібліятэка. Працавалі некалькі невялікіх заводаў. Яўрэі працавалі ў гандлі, займаліся рознымі промысламі, возніцтвам.

Пасля 1917 года ў будынку размяшчаўся райком КПБ, у гады акупацыі 1941-1944 гг. жылі нямецкія афіцэры. Пасля Вялікай Айчыннай вайны быў Талачынскі выканаўчы камітэт, гарадскі савет дэпутатаў, у 1996 г. будынак перадалі пад гісторыка-краязнаўчы музей. У 2001 годзе пасля рамонта адчынена пастаянная экспазіцыя Талачынскага гісторыка-краязнаўчага музея.